Сцяна

Паміж намі чорная сцяна:
Кіламетры думак і адносін.
Гнецца мір, але стаіць яна,
За вакном, на шляху, на парозе.

У сцяны -- ні сэрца, ні душы.
Ты стаіш за ёю адзінокі.
Не маўчы! -- Тры словы напішы
Пра жыццё, пра лёс і край далёкі.

Ты жывеш без сонца і цяпла.
У тваіх вачах не стала веры.
Рэчка, што яднала нас, цякла --
Засталася толькі на паперы.

Ад былых пачуццяў -- кволы крык,
Што іммкне праз сон у цемень ночы.
Як шкада, што я не маю крыл,
Каб сказаць усё, што сэрца хоча.

18.01.2025


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →