Горад

Горад, людзі, ногі, рухі --
Вокны ў вокны, дзверы ў дзверы.
Стаў тралейбус без напругі,
Хтосьці крыкнуў: братцы, дзе мы?

Хто тут першы, хто апошні? --
Горад праўды Вам не скажа.
За сябе ў ім б'ецца кожны
Хто са стажам і без стажу.

Чэргі, скаргі, шум матораў,
На асфальце -- дзіркі, колы...
Чым людзей прывабіў горад
Ваяўнічы, хуткі, кволы?

Тут усё сышлося разам:
Праца, крама, дом, суседзі.
Горад вырваў сэнс са сказу --
Ён бяжыць, спяшае, едзе.

19.01.2025


Рецензии