***
Ці зорны шлях, які не бачаць вочы.
Люляю словы, іх святло нясу,
Нібы Хрыстос да веры божай крочу.
Яна ёсьць там, дзе выспявае верш,
Дзе спеў крыніцы будзіць наваколле.
Калі Радзіму любіш -- любай вер! --
Яна не падмане цябе ніколі.
Мой новы верш -- яе пражыты дзень.
У ім -- памкненні шчырага народу,
Які жыве, з Радзімаю ідзе
Да веры той, што прынясе свабоду.
Нясі яе, вучы, нібыта верш,
Які на золку прашапталі вусны.
Любі жыццё, сваёй Радзіме вер --
Пакуль яна жыве -- Мы -- беларусы.
20.01.2025.
Свидетельство о публикации №125051602848