***

Дарыць каханне вельмі проста --
Патрэбна ў сэрцы шчырасць мець.
Тады твайго кахання востраў
Пачне расці, пачне квітнець.

Дарыць каханне -- мець надзею
І разам з ёю марыць, жыць.
Каханне нашы сэрцы дзеліць --
На іх чужой няма мяжы.

Дарыць каханне -- сэрцу верыць,
Шукаць мелодыю душы.
Яна ключом адчыніць дзверы
Ў пакой, дзе лёс дваіх кружыў.

Дарыць каханне -- разам дыхаць:
Дзяліць і радасць і бяду.
Каханне -- гэта з цемры выхад.
Я да яго цябе вяду.

21.01.2025


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →