Адна хвiлiна
Адна хвіліна да чаканае сустрэчы.
Агонь кахання паміж сэрцаў не пагас,
Ён сагравае шчырасць думаў чалавечых.
Перон вакзала і начныя ліхтары
Тваёю ўсмешкай дакрануліся да лета.
Гасцінны горад, нібы сябра мой стары,
Не адпускае нас з перона без куплета.
Прыпеў.
Я паўтараю яго словы
Табе, каханая дзяўчына.
Ты -- не хвіліна ў часе новым,
А часу новага прычына.
Яго гадзіннік -- грук абцасаў,
А стрэлкі -- гэта нашы вочы.
Сягоння я з каханай разам.
Мы па пероне шчасця крочым.
Адна хвіліна для кахання -- гэта лёс.
Адна хвіліна для ўлюбёных -- гэта вечнасць.
Яна даецца, каб узняцца да нябёс,
Паслухаць песню, што душу малітвай лечыць.
Перон вакзала і начныя ліхтары
Тваёю ўсмешкай дакрануліся да лета.
Гасцінны горад, нібы сябра мой стары,
Не адпускае нас з перону без куплета.
Прыпеў.
Я паўтараю яго словы
Табе, каханая дзяўчына.
Ты -- не хвіліна ў часе новым,
А часу новага прычына.
Яго гадзіннік -- грук абцасаў,
А стрэлкі -- гэта нашы вочы.
Сягоння я з каханай разам.
Мы па пероне шчасця крочым.
01.02.2025
Свидетельство о публикации №125051602822