Ружовая шыпшына
З бялёсага ільну.
Ружовыя шыпшыны
Я пальцамі крануў.
Адчуў праз дотык радасць,
Спазнаў праз дотык боль.
Шыпшына -- гэта праўда,
А праўда -- з цемрай бой.
Прыпеў.
Шыпшына -- сымбаль веры
Зямлі прыгожай, дужай.
Яна -- для шчасця дзверы.
Яна для сэрцаў -- ружа.
У гэтай дзікай ружы
Ёсьць прыгажосьць анёла.
Яна пялёсткі кружыць
Так звыкла, так знаёма...
Зямля мая, шыпшына! --
Мне лепшай не знайсці.
Ты мары закружыла
Шыпшынай у жыцці.
Квітней у сэрцах шчырых,
Вясну ў пачуццях грэй,
Каб квет маёй Айчыны
На сонцы не згарэў.
Прыпеў.
Шыпшына -- сымбаль веры
Зямлі прыгожай, дужай.
Яна для шчасця дзверы.
Яна для сэрцаў -- ружа.
У гэтай дзікай ружы
Ёсць прыгажосьць анёла.
Яна пялёсткі кружыць
Так звыкла, так знаёма.
01.02.2025
Свидетельство о публикации №125051602808