ТВАЁ IМЯ
Яно -- імкненне, мара, далячынь.
У ім -- краса зямлі, пяшчота, нораў,
І прыгажосьць купальскае начы.
Я да цябе спяшаюся данесьці
Пяшчоту словаў, што пяе агонь.
У гэтых словах ёсьць пачатак песьні
І тое, што на сэрца мне лягло.
Прыпеў.
Марына, Марына -- чароўная ледзі.
Магчыма, магчыма сустрэнемся недзе.
Ты -- мроя, ты -- мара Марына, Марына,
Што позіркам шчырым душу азарыла.
Сярод начэй і дзён яскравых, вольных
Гучыць тваё прыгожае імя.
Дзе ёсьць Марына -- там сціхаюць войны
І радуецца міру цішыня.
Нясі яе ў дамы, нясі па свеце,
Каб чалавечы дом шчаслівым быў.
Каб навальніцы гром і хмараў вецер
Па-над зямлёй не грукаў і не выў.
Сярод сузор'яў вырастае ціша.
Яна святлом кранаецца зямлі,
Калі паэт Марыне вершы піша --
Квітнеюць думкай весняю палі.
Прыпеў.
Марына, Марына -- чароўная ледзі.
Магчыма, магчыма сустрэнемся недзе.
Ты -- мроя, ты -- мара Марына, Марына,
Што позіркам шчырым душу азарыла.
Сярод начэй і дзён яскравых, вольных
Гучыць тваё прыгожае імя.
Дзе ёсьць Марына -- там сціхаюць войны
І радуецца міру цішыня.
02.02.2025.
Свидетельство о публикации №125051602785