Жыццёвая дарога

Жыццёвая дарога,
Вядзі мяне, вядзі!
Туды, дзе шчасця многа
І лёс на ўсіх адзін.
Жыццёвая дарога --
Айчыны каласы!
Дзе Вы -- там вочы Бога
І продкаў галасы.

Прыпеў.
Я да цябе прырос душою,
Бо ты адна была і ёсць
Маім сумленнем: той мяжою,
Што вольных дум трымае вось.
Ад Афрасінні і Скарыны
Расце і шырыцца той шлях,
Які дае дарозе крылы,
Каб Беларусь па ёй ішла.

Жыццёвая дарога --
Ты лёсу далячынь:
Гасцёўня дум Сварога,
Паходня на плячы.
Пакуль ты ёсць на свеце --
Не зведаць стомы мне.
Пяе тут песьні вецер
І колас голаў гне.

Прыпеў.
Я да цябе прырос душою,
Бо ты адна была і ёсць
Маім сумленнем, той мяжою,
Што вольных дум трымае вось.
Ад Афрасіньні і Скарыны
Расце і шырыцца той шлях,
Які дае дарозе крылы,
Каб Беларусь па ёй ішла.

18.02.2025.


Рецензии