***

Сляза паэта -- болей, чым сляза.
У ёй сабраны боль і сум Айчыны.
Той боль паэта вершамі звязаў,
Прыцвікаваў яго да рыфмаў шчырых.

Сляза паэта -- незагойны боль,
Які расце і шырыцца штодзённа.
Сляза  -- не плач, а за Айчыну бой,
Што йдзе паміж святлом і ноччу цёмнай.

22.02.2025.


Рецензии