Спружына

Сціскаецца нябачнаю рукою
Спружына міру што ні дзень, то болей.
Зямля не мае веры і спакою --
Яе працялі несусветным болем.

Гараць палі -- растуць на моры хвалі
І растаюць ільды на Антарктыдзе.
Вучоны свет ад нас больш не хавае
Той праўды, што да ўсіх раптоўна прыдзе.

Яна сустрэне кожнага знянацку.
Не будзе на зямлі каўчэгу Ноя.
Прадажны свет сябе ў вайне запацкаў.
Ён не спаткаў сапраўднага героя.

Пакуль мы ўсе паміж сабою дзелім
Зямлю, якой нас Бог узнагародзіў,
Не будзе свята Пасхі у нядзелю --
Нягеглы свет нам збаўцы не народзіць.

Яго даўно цікавяць толькі грошы.
Прысутнасць іх -- трамплін для чалавека.
Не гаварыце мне, што Трамп такі харошы --
Ён для мяне не болей, чым калека:

Ігрок у гольф, што рух пачаў па полі,
А мяч і клюшку не трымаў ні разу.
Чыю сягоння лебяду ён поле,
Якую скажа для Сусвету фразу?

23.02.2025.


Рецензии