НОЧ
І лічыла ліхтары.
Іх святло для ночы -- дзіва.
З імі светла на двары.
Я лічыў той ноччу зоркі,
Углядаўся ў дзіўны свет
Таямнічы, ясны, звонкі
І маўклівы, як паэт.
На шляху чумацкім, дужым,
Свае думы ветах грэў.
Ноч не сны, а мроі кружыць
Пасярод дамоў і дрэў.
А пад ранак звонкі, спеўны,
Яна свой напіша твор.
У хляве прачнуцца пеўні.
Іхні спеў - жыцця паўтор.
26.02.2025.
Свидетельство о публикации №125051602699