***

Калі ў багатых дах ад грошай едзе,
А бедным сваіх бедаў не злічыць --
Мяжу паміж двума прыкмеціш ледзьве --
У ёй схавала думы далячынь.

Не здольны мір дамовіцца з вайною,
Спыніць яе за хвілю, ці за дзень.
Вайна -- забойца. Мір жыве з віною,
Што не спыніў яе, а ў бой вядзе.

Вайна -- ёсць страта сэнсу, тэрыторый.
А мір -- здабытак: радасць для людзей.
Хто пераможа ў ходзе ўсіх рыторык,
Хто верне да зямлі яе спадзеў?

Пакуль ідзе вайна -- страляе зброя;
Ліецца кроў і маці і дзяцей...
Чакае Бог апошняга героя,
Які з праменняў веры мір спляце.

01.03.2025


Рецензии