Крыж

На срыжаванні двух дарог
Стаіць маўклівы крыж надзеі.
Ён ведае, што вера -- Бог,
Якога мы на часткі дзелім.

Той крыж нясе зямлі спакой.
Ён для жывых і мёртвых -- вера.
З ёй памяць дзён бруіць ракой.
Яна ў царкву не пусціць звера.

Дубовы крыж -- асілак дзён.
Ён на плячах трымае памяць.
Ён з дзьвюх дарог вачам відзён,
Бо крыж зямлю і неба славіць.

Яго пагляд -- ёсьць напамін
Пра шлях Хрыста, яго пакуты.
Ніхто не ведае, калі
Да шляху дня ён быў прыкуты.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →