Крыж надзеi

Пакуль жыву -- трымаю крыж надзеі,
Праз церні дзён любоў сваю нясу
Да той зямлі, з якой мы шчасце дзелім
І сустракаем новую вясну.

Яна ідзе павольнаю хадою
Сцяжынкаю, дзе маці-Беларусь
Каторы год гукае шчасце, долю,
Нясе жыццёвы цяжар, веры груз.

Я разам з ёю на абрыве плачу.
Не бачыць нас жыццёвая вада,
Што цераз луг цячэ не ў Цну, а ў Начу
І грае гімн Палесся на ладах.

О, родны кут!-- Дзядоў маіх дарога:
Забыты хутар, заімшэлы лес...
Няма тут шчасця -- прышласць і трывога
Ірвуць жыццё, "ствараюць" дзён прагрэс.

А што паэт? -- Ён марыць пра Айчыну,
Сядзіць на сутках за сваю любоў
І піша верш, пакуль гарыць лучына
Пра жалуды і восень ля дубоў.

14.05.2025


Рецензии