Пра каханне
Жывое пачуццё людское,
Калі ўскіпае ў жылах кроў,
Арэлі шчасця і гаркоты?!
Ці можна правяраць любоў,
Упарта мкнуцца да вымовы?
Прыняць адказнасць ты гатоў,
Прыйсці нарэшце да высновы.
Ці можна ўсхваляць любоў
У парыве часу і натхнення?
Паўторы слоў пачуць ізноў
І верыць ў лепшае трызненне.
Ці можна думаць пра любоў…
Казаць аб гэтым усім на свеце?
Як многа пройдзена слядоў,
Адчайных крокаў бачыў вецер…
Ці можна марыць пра любоў
Каб зноў накрыла з галавою?
Йшло пачуццё з усіх бакоў,
Не даючы нам больш спакою.
Ці можна аддаваць любоў,
Забыўшыся на сон і справы?
Пісаць у дзень па сто лістоў,
Шукаць, гарэць у сваіх марах.
Ці можна верыць у любоў,
Закрэсліць слова “адзіноцтва”,
Прасіць аб гэтым усіх багоў,
Знішлюць хай вечнае прароцтва.
Ці можна падмануць любоў,
Дадаць і пафасу, і пыху?..
І выбраць сярод тых пастоў
Спякоты, паху, а не жмыху…
Ці можна мець у душы касцёл
Не думаць, што ёсць пакаранне?
Канешне, можна, гэта ўсё,
Калі сапраўднае каханне…
Свидетельство о публикации №125051302404