Шануйце тое, што у вас ёсць...

***
Шануйце тое, што ў вас ёсць:
За вокнамі вясновы дождж,
Што ў хаце вы сваёй не госць,
Што варыцца са шчаўя боршч.

Шануйце тое, што ў вас ёсць:
Палёў і рэчак прыгажосць,
Сяброў, суседзяў, шум бяроз
І пераліў блішчастых рос.

Шануйце тое, што ў вас ёсць,
І прэч ганіце зайздрасць-злосць.

24. 03, 12. 05. 2025 г.


Рецензии