Виктар Шнип

Віктар Шніп

Ён белым ветразем плыве
Праз акіян літаратуры…
Натуе дзённікі свае,
Складае лёсу партытуры…
 
Самотны, сціплы наш паэт –
Глыбокі, чулы і змястоўны...
Балады, вершыкі, санэт –
Для Беларусі – скарб каштоўны.

Яго звычайныя радкі –
Куфэрак згадак незвычайных,
Што з дум глыбокае ракі
Гатоў цягнуць чытач адчайны.

Бо там захована любоў,
Што выпрацоўваюць паэты
Штодня, штогодна  – з думак, з слоў,
Каб родны край ёй быў сагрэты .


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →