Кузьма и болезнь
Хацелася ўвесь час прылегчы.
Стараўся ён з апошніх сіл,
Заўжды хутчэй з работы збегчы!
А зранку зноў, нібы каня,
На працу выганяла жонка.
І так праходзіла штодня
За мізэрнай капейкай гонка.
А вось узяць і захварэць-
Кузьма ў перапынках марыў...
Каб крыху ў хаце пасядзець,
Без жаху і стацыянару!
І так задумаўся, што ах!
Кузьму раптоўна млосна стала.
Штось закалола ў плячах,
Ажно ў сэрца аддавала.
Ён павярнуўся так і сяк,
Балець,здаецца, перастала.
Ды увайшоў у хваробны смак -
Пара ўжо дзейнічаць настала!
Назаўтра з раніцы Кузьма
Стаяў каля рэгістратуры.
Гадзіны тры стаяў дарма,
Ажно падняў тэмпературу!
Спацеў увесь, на лэбе пот!
З акенца галава сказала-
" Талон назаўтра без турбот"-
І ў сшытак штосьці запісала.
У Кузьмы ўраз падняўся ціск,
Няўжо стаяў ён столькі варта?
А голас перайшоў на візг,
Што выклікалі псіхіятра!
Кузьма ўжо не мог стаяць-
Пацеў ён, трэсліся паджылкі.
І каб народ пазабаўляць,
Аднекуль вынеслі насілкі!
Кузьма ад страху закрычаў-
Каму псіхічным быць ахвота?
- Не хворы я- пажартаваў,
Мяне пусціце на работу!
Як бачыце, я жыў, здароў-
Для віду лэб рукой памацаў.
Як птах ляцеў ад дактароў,
Хутчэй, шпарчэй, бягом на працу!
Цяпер Кузьма заўжды здароў,
Зусім хваробаў стаў баяцца!
А заадно і дактароў-
І палюбіў аддана працу!
Ну і выснова наўздагон
Сюжэт прадоўжыць тут камічны.
Вы паспрабуйце ўзяць талон,
Перш, чым сабрацца на бальнічны!
Свидетельство о публикации №125051202694