Грамадзянская жонка дзядул Мароза альбо Завея ля,

Грамадзянская жонка дзядулі Мароза альбо Завея ля, у, над…

Цяжарная завея ладзіць на дарогах пасткі.
Ні міласці, ні ласкі
Яна не знае.
Злая...
Злая грамадзянская жонка дзядулі Мароза.
Першая,другая...дзесятая колкая доза.
Досыць.
Халоднае цела
Вельмі ўмела
хавае адценні,пачуцці,
ненабрынялыя грудзі.
А вакол-машыны й людзі,людзі, людзі
I прагныя агнi бясконца-шматпавярховых хат,
Нiбыта вачаняты ненароджаных ваўчанят.
Заглядвае ў дзіцячыя калыскі,
Шалее й стогне, сцеле нізка-нізка
Яна-такая.
Зусім чужая
Нелюбімая і нежаданая
Завея цяжарная


Рецензии