Адкрытасць

АДКРЫТАСЦЬ
леанід ПРАНЧАК

Нялёгка даўся гэты тэкст.
Ты выбач за адкрытасць:
Сягоння ў нас з табою секс
Ці гутарка пра літасць?

На ўсё гатовы я.
А ты?
І сорам, і пакора.
У зрэнках бездань мілаты,
А вочы, нібы мора.

Здаецца, вопытны хлапец
І размаўляю складна,
Але па ўсім відаць: капец
Сягоння мне дакладна.

Калі патушыцца святло,
Агонь пагасне ў печы,
Я разумею, што было
Пытацца недарэчы.

Ты не сказала мне ў адказ
Ні слова, ні паўслова.
Навошта дАрма траціць час?
Маўчанне -- згоды мова.

Таму што ведама даўно,
Што крадзенае шчасце,
Як недапітае віно,
Як позняе прычасце.

...Шкрабецца раніца аб шкло
І нас па хатах гоніць.
Аб тым, як добра нам было,
Не раз матрац успомніць.

11.05.2022
11.05.2025


Рецензии