Памолiмся
стаяў на мылiцах,
Нага яго дзесь пачывала ў чыстым полi.
Ад слёз перад вычымi плыў туман,
нёс цiск патылiцы.
У горле пёк агнём камяк вялiкi солi.
Дрыжачым голасам пачаў расказ
пра цемру i агонь.
Часы, калi паiлi наваколле смрадам.
Ды толькi словы рэчкай слёз ураз
пранеслiся, як стогн…
Глыбокi ўсхлiп, бы грукатала кананада.
Палала вогнiшча ў яго вачах,
i вiўся шызы дым.
Калоны баявыя, крыкi: "штурм", "наперад".
Плыў са слязою застарэлы страх,
з малiтвай аб адным:
Не дапусцiць, каб зноў радзiлася хiмера.
З вачымi мокрымi сказаў: «Прабач,
забыцца цяжка мне,
Не дапамог, без сачынення, будзеш з двойкай,
Зламаў маю душу лiхi палач,
аддаў ключы зiме».
Па сэрцу словы пулямётнаю абоймай.
Патрэбна мне прасiць, крычаць даруй,
што разбудзiла боль.
Яе бесцырымонна скаланула ў сэрцы.
У мiрны час, засеяная рунь,
ўзрыхлiлася ад слоў,
Каб здрыгануць яго душу парадам смерцi.
Малю, змагчы дажыць да тых часiн,
дажыць да дня журбы.
Без феерверкаў, без фанфар, ў руках са свечкай.
Адзiным паскам звяжа успамiн
той жудаснай вайны,
Памолiмся, каб Бог павёў сваёю сцежкай.
Свидетельство о публикации №125050904301