Госця
Праз сцены - музыка ліецца.
Паўзмрок цішы, ліхтарні пранізваюць шкла
Фіранку!..
Сяджу. Мне мілы вобраз даўні
Адаб'ецца,
А не спатоліць думкі, -
Раніцай на ганку
Бачу зорнасць ног: адбіткі -
Задрыжаць прыступкі.
Шугане дзень. Агні іншага вымярэння.
Я адчыню куфар яе:
Зазвіняць жывыя словы ўвачавідкі...
Свидетельство о публикации №125050903691