Пад водблеск бясшумны

Пад водблеск бясшумны

Ласкаючы поглядам маю постаць,
Усмешку ты дарыш і гоніш нуду,
Трымаў як за рукі, я буду помніць,
Чакаў, падганяючы зноў сераду.

Пакіну, напэўна, я горад гэты,
Не знойдзеш ужо, больш не шукай
Знаёмай вуліцы і каханай Светы...
Спакой мой, прашу, не парушай.

Спрабуй забыцца – час усё лечыць,
Глядзіць зверху месяц сумна-сумна,
Нагадвае, як мяне браў за плечы,
І плылі цені пад водблеск бясшумна.

Прасіць цярпення станем ў нябёсаў,
Грахі пакінем на прыпынку “Памяць”,
Імгненна той цягнік здалёк пранёсся,
Паспеўшы душу лёгка так параніць.

І дакрануцца марым мы да вуснаў,
Каб пацалункам абагрэць паветра…
Чаму ж так стала нам абодвум пуста?
Цяпер блукаем толькі ў сваіх нетрах.


Рецензии