Я сяджу ля сiнiх цёплых гор

Я сяджу ля сініх цёплых гор.
Праз мяне імчаўся метэор;
Зоркі, белыя, надосвітку зляталі
І падэшвы, ногі апякалі...
Адчувальны вецер - там, дзе бор.
А дзе мора хвалямі ракоча -
Птушка срэбнапёрая сакоча!..
Зварухнуцца цела маё хоча.
Толькі хмарка лёгкая рагоча
І рассоўвае гнуткую смугу:
А там неба - сонца на бягу!
Я (палоханы?) гляджу, гляджу.
Шукаю думкамі яго мяжу!
Хоць бы пацеркай з'іскрыць, зямным
У харастве - нябесны дым...
Шкада - каго? - маўчу, душой адзін, -
Не дапаможа казак Аладзін.
Бутэлька ён; і як цяпер я н а
На снежнай замеці жыве адна?!
Ах! дых - маланкі паміж намі -
Янтарны рэй і рэха галасамі...
Я прыгледзеўся: не ведаю, калі
На райскай, не скутай зямлі,
Паяднае, урэшце, хітрык-лёс.
І чысціню я ёй аднёс.
Трымаўся іншай, вышняй дабрыні.
Раздзьмуў, вясёлы, вясёлкавыя дні.
І не скарыўся прыгажуням Музам.
Так і застаўся ейным беларусам.


Рецензии