Расток валожынскага краю
Плыве шум пушчанскiх прастораў,
Схiляюць шапкi векавыя сосны.
Шле вiншаваннi край з задорам,
Спавiты мовы спевам шматгалосым.
З вякоў далёкiх шлюць падзяку
Карэннi радавыя за пашану
Да бацькаўшчыны – да жыцця пачатку,
Мясцiн – дарылi мараў акiяны.
За ланцужок, што ўецца словам,
Злучае будучыню i сучаснасць.
Падмуркам стане ёй, асновай,
Напрамкам светлым, зоркаю нязгаснай.
Падзяку «Рунь» шле за крынiцу –
Ракой бруiцца i разносiць спевы.
А наша поле – каласiцца,
Тваё iмя ў iм буйны колас, спелы.
Свидетельство о публикации №125050903293