9 мая посвящается
Не ўчора была. Даўно.
Дзе гарэла агнём зямля,
Сёння жытнее зерне ўзыйшло.
Дзе грымелi калiсьцi баi,
Ускiпала, бы лава, рака,
Сёння горад бы ў казцы стаiць.
У тым горадзе сёння вясна.
У тым горадзе сёння май.
Май звычайны ўжо даўно.
Толькi штосьцi на сэрцы жаль.
Толькi нешта турбуе яго.
Мабыць будзiць праз подых дзён,
Праз iмклiвую часа раку,
Светлы май, як забыты сон,
Успамiны пра тую Вайну.
Будзiць тое, што не адчуў.
Шэпча тое, чаго не знаў.
Пра агонь, пра баi, пра бяду,
I пра тое, што свята Вясна.
I пра тое, што свята ў жыццi:
Пра адвагу, пра моц душы.
Каб не знiклi ў забыццi.
Каб не стаў Свет сляпым, глухiм.
Гэта памяць у народа крывi.
Гэта памяць на ўсiх адна.
I даўно ўжо жывем без Вайны,
А здаецца, учора была.
Свидетельство о публикации №125050900312