Вязень

     ....Даўно гэта было. А ўспамін
Кранае курганы - дзён, хвілін,
Ля вушэй стракатае крыло!..
Ізноў жыццё... і цяпло
Сядае на прыснежаную скронь:
Хачу шугаць... Начы агонь,
Бы цяжар, адышоў цемры гадоў;
Лунае казка - вежы гарадоў! -
Але падман не прыме маё сэрца.
Душа не згледзець промні хараства
На лузе, дзе новая трава, -
Таксама знікнуць давядзецца,
Як мусіў вобраз мой найдарагі...
Што, Сусвет? Мятуць шпарчэй снягі?
Нямеюць. Халады - палеткі, гоні,
І прывідамі путаныя коні;
Няма вясны нідзе - няма яе!
І мне дазнання волі не стае:
Адсунулася свята назаўжды,
Пажадункамі глыток вады,
Акраец чзрствы маладога хлеба
Старонкай незасеянага неба;
Каб толькі бачыць мілыя сляды...
Спрэс летуценні! Магія! Шкадоба!
"Жыццё! пакліч далечыню - аздоба!"
Не... Я надзеяй, як дзіця, хілюся,
І ля кахання - цнотай адаб'юся...


Рецензии