Там за шыбай сорак першы
Хлопец ёй чытае вершы, бо дваім не спіцца ім.
Мары ходзяць каля ганку, ды вяселле просіцца:
“Запрашаюць Ян ды Ганка, хай збожжа калосіцца.
Будзе потым каля хаты смех дзіцячы цешыцца.
Ганка – маці, Янка – тата.” Мроі ў сэрцы цепляцца.
Прыйшоў ранак. Нечакана стрэлы скрозь ды выбухі.
Так стаў Янка партызанам. Круціць Ганну струхаю.
Боль, адчай, надзеі сполах, кожны дзень са стратамі.
Зямлю топча люты вораг. Б’ецца з супастатамі
Недзе там адважна Янка, ёй бы ведаць, што жывы.
Яна моліцца да ранку ціха, нібы шэпт травы…
Надышоў май, сорак пяты, поўнай перамогаю.
І вярталіся салдаты, сцежкамі, дарогамі…
Не было сярод іх Янкі, згінуў пад Варшаваю,
Не сасватаў сваю Ганку, не злучыўся з мараю.
Не сцяліць Ганне абрусаў, дзецям не таптаць парог…
Кожны трэці з беларусаў перажыць вайну не змог.
На аватке картина "Без вести пропавший." 1946 год. Андрей Горский, 1962
Свидетельство о публикации №125050903071