Яму
Саткаць з аблачынкі каханне,
Змагацца ізноў са сваёй барацьбой,
Але ёсць часцінка вагання.
Баюся губляць прЫсмак свабоды,
Частую ўсё ж напоем страсці,
Цікава глядзець, як ты лагодна
Знаходзіцца будзеш ў маёй уладзе.
Пачуцці твае не спаліць агонь,
Нявольна трапіш у чароўныя сеткі,
Сціскай у руцэ мацней далонь,
Начной парой – аніводнай сведкі.
Звяду цябе я з розуму ўмела,
Растаеш, даруючы ўсё на свеце,
Аддашся ўзаемнай страсці смела,
І станеш шчаслівым на гэтай планеце.
Свидетельство о публикации №125050900109