Дзякуй
Каго няма сярод жывых,
Каго вайна не шкадавала,
Іх раны стогнуць несціхана
І адклікаюцца ў душы,
Ты, дружа, дзякуй ім скажы
За крылаў моц у небе ўзмаху,
За збажжыну, за спевы птахаў,
За пах вярбы, за шчасце жыць,
Маліцца, верыць і любіць…
Паклон вам да зямлі, героі,
Няхай вайны не будзе болей!
Хай калыхаюць вас нябёсы,
Вам дзякуй за бязмежжа плёсаў,
Баліць і стогне наша рана
За вас, вайною пахаваных.
Хвіліна цішыні за тых,
Каго няма сярод жывых...
Свидетельство о публикации №125050803193