Не згубiць усмешку
У час, калi бушуе наваколле,
Схавалася бяздонне ў цёмных хмарах,
Гуляе смерч, рве неба, губiць голле…
Бязлiтаснай рукою кроiць душы,
Заблытаў шлях, хавае у пацёмках.
Край цемры прасвятляе ўсмешка, рушыць,
Каб новаму радзiцца на абломках…
Усмешка – сымбал веры i надзеi,
Упэўненасць i крок, дзе клiчуць далi,
Часiнай, як нутро ўсё халадзее,
Дае нам крылы, моц, каб льды расталi…
Каб не згубiць пад гнётам нам аблiчча,
Стаць чалавекам пры любых умовах–
Усмешка – наша родная сястрычка,
Пячатка сэрцаў, нашых думак, слова…
Свидетельство о публикации №125050802442