Победе-80
І белым квеценем садоў!
І сэрца прыгажосці прагне
Пад спевы звонкіх салаўёў!
Якое шчодрае раздолле:
Лясы, рачулкі, мурагі..
Найлепшага няма прыволля,
Чым родны край наш дараг!
Галінкі ветрык развявае,
Вядуць бярозкі карагод..
Шчаслівы май.., ды ён вяртае
У ваенны сорак першы год!
І памяць не дае спакою,
Вядзе туды, дзе смерць і жах!
Дзе нараджаліся Героі,
Зямля тапілася ў слязах!
Наш край блакітны, прамяністы,
Дзе векавечныя дубы.
Варожы, брудны бот фашысцкі
Таптаў па зверску, без жальбы!
Ператвараючы ў руіны,
Знішчаў, калечыў забіваў
Народ наш добры і гасцінны,
У той вайне насмерць стаяў!
Руіны, спаленыя вёскі-
Ахвяры жудаснай вайны,
Дасюль жахлівым адгалоскам
І дзень, і ноч гучаць званы!
А зараз майскі дзень вясновы
Адзначыць восемдзесят год,
Як промень сонечны барвовы
На ранні будзіць наш народ!
І мітусліва, і няспынна,
Жыццё прадоўжыць звонкі дзень!
Ды толькі Памяць не пакіне,
Вайны смяротнай чорны цень!
Вайна- трагедыя спрадвеку,
Павінны помніць усе заўжды!
Каб больш ніколі чалавеку
Не зведаць гора і бяды!
Каб дзеці спалі без трывогі,
Сады квітнелі з году год!
Каб дзень вясновы Перамогі
У міры адзначаў народ!
Свидетельство о публикации №125050707149