Беларусь

Мне гэта хараство прасторы міла,
Бы немаўлятка, я ў тваіх далонях,
Мая краіна моцных белых крылаў,
Радзімы родны кут азёрных тоняў!

Журчаць рачулкі спевам птушаняці,
Буслы на кожным даху - знак ад Бога,
Маўклівы шэпт, ласкавасць любай маці
Ды сэрца несціханая трывога.

Палёў тваіх вясёлкавая дымка,
У збажыне чмяліны гуд рахманы,
Спакойна сэрцу ў дарагіх абдымках,
Ільецца шчасце нечым несціханым

І напаўняе светам, лечыць раны,
Так хочацца, каб больш ужо ніколі
Не крочыла нага таго тырана
Па глебе прадзедаў маёй, даволі!


Рецензии