А Гэлька з н тачак клубком
Вёска нясмела запаліць агні.
Сэрца бязмерна агорне туга-
Ныркі баляць,галава ды й нага.
Хоць ногі не ідуць і вочы не глядзяць,
Хадзем да Гэлькі таньчыць і спяваць!
Ты з лясачкай, а я з кійком.
І толькі Гэлька з мужыком.
Дзень красавіцкі прыспешвае час.
У полі згарбелых сустрэнеце нас
Моркву пасеем, радысу, гарох.
Ды й не пачуем увечары ног.
Ліпеньскі дзень.Дружна пчолкі гудуць.
І агурочкі , і ружы цвітуць.
Зёлачкі сушым пад нашай страхой-
Самі сабе падымаем настрой…
Дзень лістападаўскі стой, не бяжы
Клін жураўліны яшчэ пакружы.
Восеньскім дням яшчэ днець, халадзець,
Толькі ля печы душы не сагрэць.
Хоць ногі не ідуць і вочы не глядзяць,
Хадзем да Гэлькі таньчыць і спяваць!
Ты з лясачкай, а я з кійком.
І толькі Гэлька …
А Гэлька з нітачак клубком…
Свидетельство о публикации №125050606427