Падзяка Пераможцам

Вялікі дзякуй усім,
Хто здабываў Перамогу,
За подзвіг Вашага жыцця,
За магчымасць бачыць новую вясну,
За адраджэнне Радзімы,
За адвагу, сумленнасць,
За магчымасць быць незалежнымі.
Перажытыя боль і смутак
Ніколі не забудуцца,
Назаўсёды застануцца у памяці.
Яны мір для нас адстаялі,
А мы павінны для нашчадкаў
Усё гэта зберагчы.
Мы памятуем усё,
А не толькі дзень Перамогі.
Агонь гісторыі і час
Не патушаць гэтай памяці.
Шчырыя пажаданні Вам пераможцы,
Нізкі паклон і павага.
Прыгожыя словы доўг не вернуць.
Трэба ніколі не забываць
Тыя жудасныя і безчалавечныя учынкі,
Якія не могуць быць апраўданы.
Вялікая ганьба, якой няма тлумачэння.
Балюча і жудасна
Ад нахлынуўшых успамінаў і пачуццяў.
Няўжо ім не было сорамна,
Няўжо у іх не было сэрца,
Альбо яно было каменным
І не магло адчуваць чужы боль.


Рецензии