Калi хтосьцi спытае мяне так, аднойчы...

(пакуль што верш, але, магчыма, будзе песня)

Калі хтосьці спытае мяне так, аднойчы:
"Дзе краіна мая на вялікай далоні зямлі?"
Адкажу: пашукайце блакітныя вочы,
Што валошкамі густа ўпрыгожваюць нашы палі.

Але ж колькі сцярпелі ў гады ліхалецця?
Там снарады смяротныя сыпала з неба вайна,
Там гарэла душа чалавека, як смецце...
Толькі ворагаў-злыдняў спыніла ў маі вясна!

Калі хтосьці спытае мяне так, аднойчы:
"Хто жыве па суседству ў доме насупраць майго?"
Адкажу: беларусы, якіх вельмі хочу
Зваць братамі - мы выйшлі калісьці з адных берагоў!

Перамогу шануем! Паклон ветэранам
Ад усіх беларусаў да самай, да самай зямлі.
Загаіць немагчыма глыбокія раны:
Дарагою цаной дзеля нас яны мір збераглі.

Калі хтосьці спытае мяне так, аднойчы:
"Чаму лЮбы мне вёскі ўсе і ўсе гарады?"
Тут бяроз сілуэт - рамантычны, дзівочы -
Пах духмянай маліны мяне запрашае сюды.

Хай ніхто і ніколі спакой Беларусі
Не асмеліцца лапай варожаю нават крануць!
Як і нашы дзяды, мы ніколі не пусцім,
Хто фашысцкі ўздымае сапог, каб ізноўку штурхнуць!..

Хопіць роспыту! Больш вы мяне не пытайце!
Добра тут. Беларусь - край вялікіх і годных людзей!
Лепш 9 мая ў госці да нас завітайце:
Разам усе краявіды пабачыце значна хутчэй.

Верш напiсаны: красавік 2021 года.
Адрэдагаваны: май 2025 года.


Рецензии