Зязюля
Паданнямі шэпча зямля.
Каго ты згубіла, матуля?
Каго так пільнуеш здаля?
З якой ты нагоды не стала
Сваіх птушанят гадаваць?
А мо табе карма прыдбала
Ў мінулым жыццi сумаваць?
Калісьці была ты дзяўчынай,
Духмянаю кветкай цвіла.
Твой водар бянтэжыў хлапчыну,
Красой для яго адцвіла.
Слязою праклёнаў блудзіла,
Цуралася ўсіх сваякоў.
Праз плёткі дзіця нарадзіла,
Расчуліла ворагам кроў.
Адна завіхалася ўзімку,
Калыску ўсю ноч сцерагла.
Сурочылі вочы дзяўчынку,
Згарэла, як свечка, датла.
На могілках так галасіла,
Хавала дачушку ў труну.
І літасці божай прасіла,
Жалобай спаткала вясну.
Твая нешчаслівая доля
Кранула малітвай Сусвет.
Ты птушкай ляцела на волю,
Але не схавала свой след.
Трымціць адзінота куваннем,
Яечка ў чужынным гняздзе.
І толькі сляпым прадказаннем
Хвалюеш сябе ды людзей.
Не трэба табе пільнаваці!
Навошта кагосьці шукаць?
Благая здранцвелая маці
Нікому пяшчоты не дасць.
03.05.2025
Свидетельство о публикации №125050305847