Восем
Восем дзясяткаў гадоў на зямлі,
Дзе мае бацька з дзядулем жылі,
Мір і спакой. Мы жывём доўгі час,
Славячы тых, хто здабыў мір для нас.
Дзеда медалі прыйшлі на ўспамін.
І, хоць не браў ён калісьці Берлін, –
Ранены, стаў партызанам, служыў –
Да Перамогі, як мог, шлях рабіў.
Бацька маленькі яшчэ быў тады.
Столькі ён бачыў страхоцця, бяды:
Гналі ў Германію, голад цярпеў,
Мёрз у зямлянцы, ды воўк ледзь не з’еў.
Колькі жанчынамі выліта слёз!
Як і Хатынь, напаткаў вёску лёс.
Помню: бабуля ўсім нам па чарзе
Кулю давала крануць у назе.
Мы, нарадзіўшыся ў добрыя дні,
Слухаць жывых ветэранаў маглі,
Сведкаў вайны, гераічных падзей,
Верных, адданых Радзіме людзей.
Раны зямлі роднай час падлячыў.
Край аднавіўся, стаў лепшы, чым быў.
Выраслі дзеці, унукі жывуць,
Праўнукаў смела ў дзень новы вядуць.
Хоць у жыцці і нямала трывог,
Хто не забыўся, хто памяць збярог,
Шчыра жадае цяпер нам з табой
Мірнага неба над галавой!
Свидетельство о публикации №125050303758