Песнярам
Колас і Купала,
Вы засталіся ў сэрцах нашых,
Хоць вас і не стала.
Вы служылі шчыра
Свайму народу,
Раздзялялі з ім вы
І радасць, і нягоду.
У вашых вершах заклік,
Заклік да свободы.
Да шчасця і сяброўства
Вы клікалі народы.
Вы адкрылі вочы
Людзям-беларусам,
Якія працавалі
Пад панскім прымусам.
Мы вас не забудзем,
Бо словы вашы вечныя.
Дзякуй вам за вершы
Шчырыя, сардэчныя!
Свидетельство о публикации №125050205819
Гофман Дмитрий 02.05.2025 18:23 Заявить о нарушении