Вёска
Бы цягніком лятуць гады,
Гукаю: “Дзе ж вы, браткі, людзі?”
Раз’ехаліся ў гарады!
І апусцела вёска раптам:
Для іх яна горш за турмы.
Гляжу праз вокны,бы з-за кратаў,
Забітыя паўсюль дамы.
А ліпа вабіць, бы нявеста:
“Ты прыгарніся да мяне!”
Журчыць ціхуценька Арэса -
Усё ўсміхаецца вясне!
Але на сэрцы адзінота,
Слоў не хапае, каб сказаць:
“Вярніцеся! - прашу пяшчотна, -
Жыццё спачатку каб пачаць.
Няхай глядзяць прыемна вокны,
Хай загучыць дзіцячы смех!
Пустуе вёска - так маркотна
Без вас мне дажываць свой век!"
Даждом прапітаныя стрэхі,
Нібы слязьмі - сумуе дом,
Бо там, няма дзе чалавека,
Няма жыцця - гамоніць бом.
Свидетельство о публикации №125050205278