Чаканне

Чаканне

Ты думаеш лёгка чакаць
Скрозь зорны сон і надзею,
Паўсюль твой твар шукаць,
Рабіць кожны дзень падзеяй?
 
Прыйдзі праз змрок і боль,
Не спЫняць шалёныя ветры,
Успомні наша шчасце з табой
І ціха-ціха пастукайся ў дзверы.

Здаецца мне: ты ўжо ў дарозе,
Забыўшы ўсё на сваім шляху,
Уявіў, як стаіш на маім парозе,
І слёзы, і ўсмешкі – усяго крыху…

“Знаёмы паверх, гарачыя вочы,
Навек запомніш, – упэўнена я. –
Ці зможам ўвасці ў раку двойчы,
Павер, не такая дрэнная я!”

Казаў, што бачыў на досвітку і
У казачным сне я з’явілася зноў,
Пад песню танчыла нашу родную,
Усё так рэальна, бы той вясной…

Магу я быць рознай з табой,
Не спудзіць жах і ніякі шок,
Зраблю я так, каб у пусты пакой
Удыхнуў паветра вечны прарок.

Пакутлівы цень ляжа на нас,
Адчуем містычныя гукі на целе,
Прызнаешся ў каханні яшчэ не раз
У чарговы дзень майго нараджэння.


Рецензии