Мая мара

Цёплы вечар
Ціхім крокам
Падыйшоў і дакрануўся.
Лёгкі вецер
Лісце ў змроку
Варухнуў і ўсміхнуўся.

У небе зорак
Зіхаценне
Асвятляе мне дарогу.
Там, на ўзгорку,
Шапаценне
Думак клёна ў карагодзе.

Да цябе я
Хуткім часам
Прылячу і застануся.
Мая мара,
Будзем разам
Мы з табою, спадзяюся.

29.04.2025


Рецензии