Сталёвыя догмы
Мягкiя тканкi сшываюць стагоддзi.
Родзiцца шчасця хранiчны сiндром,
Мiфы аб сонечнай вечнай пагодзе.
Дум супярэчлiвых гацiцца плынь,
Догмы сплялiся у моцную палю.
Страх – ашуканскi кактэйль царскiх вiн,
Розум хавае у хiтрасцi шалi.
Рушыцца «эга» пад спевы завей,
Пыха звiвае, i гонар мiфiчны.
Хваля праўдзiвая ўкусамi змей
Буру ўздымае пад гневам скептычным.
Думы прадалi за догмы ў вяках,
Палi стальныя ўраслi так глыбока.
Толькi душа цяжка вухае ў снах,
Лекi шукае ад чараў лжэбога.
Свидетельство о публикации №125042802921