Страх

Свет бездухоўны губiць, нiшчыць чалавека,
Плiтою страху прыцiскае – скрэпа.
Расткi бескаляровыя пад ёю – здзека,
Схавана сонца i закрыта неба.

Палонiць страх паветра хваляю нябачнай,
Разносiцца дыханнем па сасудах.
П`янiць, туманiць розум дымкаю табачнай,
Душа, як заяц, скача па закутках.

Страх вучыць чалавека стацца непрыкметным,
Хадзiць пружынячы, як кот, на  лапах.
Цячы ручвом агульным без сэнсоўнай мэты,
Дрыжэць, як лiст асiнавы, ад ветру ў шатах.

Пратэст маўклiвы страху – рванаю хвальбонай,
Крывою лiнiяй элiтнай моды.
Душа адхрышчваецца модай ад паклонаў,
Крычыць, што вольная, бы ў рэках воды.

Лiстае страх за крокам крок назад стагоддзе,
Напрамак блытае сабой прагрэса.
Крадзе бязбожна будучынь, жыццё, як злодзей,
На зорку  шлях хавае пад завесай.


Рецензии