Пад музыку Моцарта

Надары мяне жывым позіркам
Захапі агнём, раптоўным полымем,
Пранікнёным люстэркавым возерам,
Затаіўшы дыханне нявольна так…

Заспяваюць птушкі, і водарам
Абдадуць нашы твары ўсмешкамі,
Адчуваем: пад напружаным подыхам
Станавіцца можам мы грэшнымі…

Размаўляюць вочы і вусны прагна,
Не спыніць цябе гэтым вечарам,
Ручаёк па сэрцы цячэ, а не багна,
Растапіў ты душу, і я пазначана.

Калі-небудзь успомніш гутарку,
Узляталі, як матылькі, над намі,
Прыдумлялі мы новую рубрыку
Закаханым, што душу краналі.

Дастаткова глядзець у вочы,
Напаўняцца энергіяй моцнаю,
Адзіноту развейваць хочацца
Пад класічную музыку Моцарта.

Не пакуты зойдуць, а сонейка
Выглядае у душы так сціпла,
Пачакаю ўздыму і водблеску –
Спадзяюся, не моцна я ўліпла…


Рецензии