Побач з татай

Побач з татай я расту, ведаю ўжо шмат.
Больш за ўсё на свеце ён любіць ставіць Мат,
Але перад гэтым трэба, каб адбыўся Шах.
А яшчэ ён любіць спаць з навінамі ў вушах.
У мамінай адсутнасці мы глядзім ці-ві
Ды што-небудзь дрэннае ў ціхую ядзім,
Дазваляе босаю ён пабыць тады,
Самастойна пашукаць рознае бяды.
Тата любіць задрамаць, гледзячы за мной,
Так зусім не адчуваю я сябе адной.
Раздаецца ў цішыні мелагучны храп,
Маміны інструкцыі зноў трываюць крах.
У гэты момант паўстае наш спакою храм,
Побач з татай я расту менавіта там:
Я кладуся галавою ў яго падпах,
Мары родзяцца ў мяне, а ў таты - шлях.

* падпах — подмышка


Рецензии