Губляе розум

Губляе розум наш духоўнасць,
Пыхлiвасць свет дурманiць  сладастрасна.
Чарствее свет  ў яе палоне,
Збiрае цьму сваёй рукой уласнай.

Бунтуе бездухоўнасць шалi,
Сячэнне залатое скрыла цемра,
Гвалтуе розум лжэмараллю,
Радзiў саюз спакус на свет хiмеру.

Прыступкi рвуцца  у бясконцасць
Ключы адняць ад мiраздання ў Бога,
Змянiць духоўны код на похаць,
Ды памнажаць сляпога i нямога.

Знiзаць на нiтку суравую,
Наспех сатканую хвастом хiмеры.
Каб чуць калi святло бунтуе,
Фарбуецца у колер белы, шэры.

Калоцяць наваколле вагi,
Пытаюцца вярнуць у свет духоўнасць:
Не стала б доўгай ноч, працяглай,
Не пасялiў бы хаос звон бiткойнаў?

На бездарожжы, два шляхi нам:
Цi адрадзiць у сэрцах чалавечнасць?
Цi процьма попельных руiнаў,
Мальба прыходу новага Прадцечы?


Рецензии