Бацько ск куток

Старэнькая хатка, бацькоўскі куток,
А на дзвярах велізарны замок.
Цяжар на сэрцы і ў горле камок
Пазарастаў наш прыгожы садок.
Няма больш матулі і таткі няма,
Ад гэтага болю сумуе душа.
Ніхто не запросіць у хату зайсці
І ціхі прытулак у спакоі знайсці.

Прыпеў: Не забывай родны свой край
        Часцей у бацькоўскі куток прыязжай
        Сваіх землякоў ты не забывай
        Бо тыя мясціны і ёсць твой рай.

Шчэбет птушыны сум мой разгоніць
Спеў салаўіны душу заспакоіць
Калодзеж крынічнай вадою напоіць
І нястомную смагу маю прагоніць
Водар траў сенакосных і кветак духмяных
У сінявокую даль за сабою паманяць
І клёкат бусліны над роднай хацінай
Вось гэта ўсё і завецца Радзімай!


Рецензии