А Бог раняе росы...

Калі злуецца неба,
Я ўсё часцей малюся,
Цалую сквапна глебу,
Прашу схаваць распусту
Пад коўдра, каб забыцца
На грэх, што губіць душу,
І даць мне рады, выйсця,
Зноў будаваць - не рушыць,
У гэтым ёсць свабода!
Калі гнявіцца неба,
Вясновыя ўзыходы
Дае мне зноўку глеба,
Працяжна плача рэха,
Абмыты дах дажджамі -
Мінула небяспека,
Прайшла ўжо - за дамамі…
Чытаю я малітву,
Цякуць па твары слёзы:
Сумленне не забыта,
А Бог раняе росы.


Рецензии