У цэнтры ложе

Сягоння дзень, як i заўжды, здаецца:
Высока сiнява, хаця вось хмары,
Перад сабою вецер кружыць смецце,
Бунтуе, разрывае мае мары.

I парк – учора быў ён галiнасты,
А вось цяпер  змянiўся i стаў цiхi.
У цiшынi якiсцi скрыгат часты…
Б`юць  птушкi крыламi, разносяць крыкi.

Ды «ложе», там, «Прокрустово» у цэнтры,
Садоўнiк на алеi i нажнiцы.
Глядзiць, бы выпiвае кроў з артэрый,
Бы штось рашае, на мяне касiцца.

Шмыгнуць хачу я да другой алеi,
Ды дзе не стану – бачу тое «ложе».
У сэрцы страх радзiўся, я хмялею,
А позiрк пiльна скача па прахожых.

Iх быццам выкаваў каваль па кальцы,
Адны i тыя ж рухi, павароты.
Бы парк.  Адной i той жа вынiк працы!?.
На ружу рвецца ком з душы, гаротны.

Малiтву шлю, прашу, малю: «О, Божа,
Дапамажы не спатыкнуцца ў парку.
Спасi, не дай прылегчы мне на «ложе»…
Рука дрыжачая дае мне чарку…

Крычу, ускакваю, дрыжу ад страху…
Дзе сон, як зразумець, а дзе рэальнасць?
Трымае цемра… правяла праз плаху,
Хачу прагнаць, забыцца, ды ўсё марна…


Рецензии